Беларуская Служба

Павел Латушка звярнуўся да беларускіх дэмакратычных сіл напярэдадні Канферэнцыі Новай Беларусі

07.08.2022 15:12
Кіраўнік НАУ заклікаў аб'яднацца вакол рашэння Святланы Ціханоўскай аб стварэнні пераходнага Кабінета, як калегіяльнага органа нацыянальнай улады Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнік НАУ Павел Латушкаhttps://www.youtube.com/watch?v=DP3val3WM0Q

2 гады мы ўсё існуем у стане асобных планаў і стратэгій асобных арганізацый. І за гэтыя два гады ні адна з іх не спрацавала на дасягненне нашых агульных мэт, сфармуляваных яшчэ 2 гады таму. Таму што ніводны план, ніводная стратэгія не каштуюць абсалютна нічога без магчымасцяў для іх рэалізацыі і без канкрэтнай структуры, якая прыме на сябе за гэта адказнасць, – падкрэсліў Латушка ў звароце.

- Таму сёння лічу важным не спаборнічаць у стратэгіях, а прыняць палітычнае валявое рашэнне. Напярэдадні канферэнцыі заклікаю яшчэ раз падтрымаць рашэнне Святланы Ціханоўскай ад 24 лютага аб стварэнні пераходнага Кабінета, як калегіяльнага органа нацыянальнай улады Рэспублікі Беларусь, і абʼяднацца вакол гэтага рашэння.

Настаў час не проста прымаць рашэнні, а несці за іх рэальную адказнасць. Час дыктаваць павестку, а не рэагаваць на яе. Час абʼяднацца і пачаць працаваць згодна і сістэмна, – заклікае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

яс