Беларуская Служба

Палітвязень Аляксандр Івулін адзначае 30-годдзе

10.08.2022 15:22
У  яго гонар у Варшаве пройдзе Першы футбольны турнір беларускіх аматарскіх каманд Польшчы.
Афіша Першага турніра беларускіх футбольных каманд у Польшчы Крыніца: Беларускі дом

10 жніўня дзень народзінаў адзначае Аляксандр Івулін – беларускі журналіст, аўтар праекта «ЧестнОК» і гулец футбольнага клуба «Крумкачы». Ён быў затрыманы 3 чэрвеня 2021 года, а 19 студзеня прыгавораны да двух гадоў калоніі.

У гонар палітвязня Аляксандра Івуліна, які ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі, у нядзелю 14 жніўня Беларускі Дом у Варшаве правядзе Першы футбольны турнір беларускіх аматарскіх каманд Польшчы ў знак салідарнасці з палітзняволеным, каб беларусы Польшчы маглі выказаць салідарнасць з Аляксандрам.

Першы футбольны турнір беларускіх аматарскіх каманд Польшчы адбудзецца ў Варшаве ў спартовым комплексе Orlik (ul. Przy Bażantarni 3).

эж 




Са жніўня 2020 году колькасць палітвязняў павялічылася амаль у 50 разоў

09.08.2022 13:26
З дня выбараў усе 730 дзён беларусы пакутуюць ад рэпрэсій.