Беларуская Служба

Алеся Пушкіна змясцілі ў ПКТ на 5 месяцаў

11.08.2022 12:36
Гэта азначае, што палітвязня пазбавілі перадач, забаранілі спатканні ды званкі.
Алесь Пушкінfot. Wikipedia/Serge Serebro

ПКТ – турэмная камера, з якой выходзяць толькі на працу і на паўгадзіны ў дзень на прагулку. Падчас прагулкі забаронена стасавацца з іншымі зняволенымі. Перадачы не прымаюць, спатканні і званкі забароненыя.

Пра жыццё мастака за кратамі нядаўна расказала яго жонка Яніна ў інтэрв'ю «Народнай Волі»: «Лісты ад Алеся даходзяць рэдка, прыкладна раз у месяц. Нядаўна адвезлі яму харчовую перадачу, а сустрэчу забаранілі. Нейкія адміністрацыйныя пакаранні вынеслі за парушэнне рэжыма і ў гэтым годзе ўбачыць Алеся не атрымаецца».

«Працуе ён у прамысловай зоне, нейкі дрот раскручвае. Пра ўнутраны распарадак нічога не кажа – відаць, забаронена. Могуць пазбавіць тэлефонных званкоў. Размаўляем зусім мала – хвіліны па тры. Са здароўем, здаецца, усё ў парадку».

У Варшаве прадстаўлены мурал з выявай Алеся Пушкіна.

юл