Беларуская Служба

Беларусы выйшлі на трэцяе месца ў ЕС па колькасці відаў на жыхарства

11.08.2022 13:23
Больш за 149 тысяч беларусаў атрымалі від на жыхарства ў краінах Еўрасаюза за мінулы год
Ілюстрацыйны здымакEdzk Zolud/Polskie radio

Без малога палова была выдадзена на падставе працы і амаль столькі ж - па іншых прычынах, сярод якіх і бежанства.

Больш за ўсё ВНЖ беларусам выдала Польшча - амаль 131 тысячу.

ВНЖ у Літве атрымалі 9,2 тысячы беларусаў, у Чэхіі — 1,8 тысячы, Латвіі — 948 чалавек, Іспаніі — 737 чалавек.

юл