Беларуская Служба

Сёння дзень нараджэння ў Мікалая Статкевіча

12.08.2022 08:20
Палітыку і аданнаму змагару за вольнасць нашай краіны споўнілася 66 гадоў.
Mikoła Statkiewicz
Mikoła Statkiewiczstatkevich.org

Жонка Статкевіча Марына Адамовіч апублікавала кранальнае віншаванне:

"Віншую цябе, мой каханы! Барані цябе Божа ў кожны момант твайго жыцця! Ты — моцны, ты — мужны, ты — мудры, ты — пяшчотны і вельмі добры. Ты вытрымаеш.

Але я мару толькі пра адно — каб трываць прыйшлося толькі бязмежнае шчасце, каб глядзець вочы ў вочы, каб ісці ў адзін бок па вольнай зямлі. І каб у краіне, нарэшце, скончылася шампанскае", — напісала Марына ў Facebook.

юл