Беларуская Служба

У Тэлеграме невядомыя вярбуюць беларусаў

14.08.2022 10:15
Мужчына шукае фізічна развітых мужчын узростам ад 20 да 40 гадоў, якія раней праходзілі воінскую службу ў арміі або іншых сілавых структурах.
У тэлеграмах невядомыя вярбуюць беларусаў https://t.me/mkbelarus/27501

У розных чатах зноў з'явіліся спам-паведамленні аб наборы людзей на працу ў ЧОП (Прыватнае Ахоўнае Прадпрыемства). Рэдакцыя і падпісчык ТК-Мая краіна Беларусь звязаліся з гэтым кантактам у тэлеграме і даведаліся падрабязнасці.

Мужчына шукае фізічна развітых мужчын узростам ад 20 да 40 гадоў, якія раней праходзілі воінскую службу ў арміі або іншых сілавых структурах (пажадана з вопытам вядзення баявых дзеянняў). Больш за ўсё вярбоўшчыка цікавілі спецыялісты парашутна-дэсантнай падрыхтоўкі, мінна-падрыўной справы, аператары БПЛА (навошта такія людзі для аховы – невядома). У перапісцы ён намякаў на замежныя камандзіроўкі і рабіў на гэтым акцэнт, маўляў «там можна добра зарабіць проста робячы сваю працу».

Таксама мужчыну цікавіла стаўленне да «спецыяльнай ваеннай аперацыі» ва Украіне.

яс