Беларуская Служба

Палітвязня Мікіту Палеонка асудзілі на 4 гады калоніі

16.08.2022 10:15
28-гадовага жыхара Віцебска абвінавацілі адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу.
Ілюстрацыйны здымакфота: ilikeyellow/shutterstock

Працэс над Мікітам Палеонкам праходзіў у Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. Віцябляніна абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу: абраза Лукашэнкі (арт. 368), прадстаўнікоў улады (арт. 369), стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім (ч. 3 арт. 361-1), распальванне іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130).

Па сукупнасці, Мікіце Палеонку прысудзілі 4 гады калоніі. Хлопца затрымалі ў студзені 2022 года. Паводле версіі абвінавачвання, 28-гадовы жыхар Віцебска, «з'яўляючыся актыўным падпісчыкам экстрэмісцкіх Telegram-каналаў, заклікаў да гвалту ў дачыненні да праваахоўнікаў, абражаў міліцыянта і прэзідэнта».

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск