Беларуская Служба

Жыхара Ваўкавыска асудзілі за абразу Лукашэнкі, Шведа і Эйсмант

16.08.2022 17:13
Падчас следства і на судзе мужчына цалкам прызнаў сваю віну.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne Twin Design / Shutterstock.com

Чатыры гады «хатняй хіміі» і штраф у 32 000 рублёў – такі прысуд атрымаў 40-гадовы жыхар Ваўкавыска. Яго абвінавацілі ў публічнай абразе Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, паведамляе  euroradio ca спасылка на прэс-службу Генпракуратуры.

Як заявіла следства, мужчына з лістапада 2021 года пакідаў абразлівыя каментары пад публікацыямі ў «дэструктыўных Telegram-каналах». Ягоныя заўвагі закраналі не толькі Лукашэнку, але таксама яго прэс-сакратар Наталлю Эйсмант і генпракурора Андрэя Шведа.

Падчас следства і на судзе мужчына цалкам прызнаў сваю віну.

Яшчэ да суда ён пералічыў па пазове генпракурора 10 тысяч рублёў на разліковы рахунак Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Першамайскага раёна Мінска. Таксама ён добраахвотна пералічыў той самай установе дадаткова яшчэ 10 тысяч рублёў – каб загладзіць шкоду.

Суд пастанавіў канфіскаваць мабільны тэлефон, з якога жыхар Ваўкавыска пісаў каментары.

эж