Беларуская Служба

ВУП Беларусі за сем месяцаў упаў на 5,2%

16.08.2022 18:33
Апрацоўчая прамысловасць скараціла аб’ёмы вытворчасці на 7,1%.
Ілюстрацыя Крыніца: Pixabay

У бягучых цэнах валавы ўнутраны прадукт склаў 104.6 млрд рублёў, піша «Наша Ніва» са спасылкай на Белстат.

Па выніках паўгоддзя падзенне ВУП складала 4,8%, гэта значыць што спад беларускай эканомікі паскараецца. Прычым па прагнозах сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны павінен быў быць рост на 2,9%.

Міжнародныя арганізацыі ацэньваюць меркаванае падзенне ВУП Беларусі па выніках года ў 6,4-6,5%.

Прамысловая вытворчасць за сем месяцаў скарацілася на 6,2%. Апрацоўчая прамысловасць скараціла аб’ёмы вытворчасці на 7,1%.

эж