Беларуская Служба

На 20% павялічыўся мэтавы прыём абітурыентаў

16.08.2022 20:03
 На мэтавую падрыхтоўку прынялі больш за 2 тыс.чалавек.
.
.Фота: 1prof.by

Прырост мэтавага прыёму абітурыентаў у гэтым годзе склаў 20%, гэта датычыцца вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Пра гэта расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч на прэс-канферэнцыі, піша «Наша Ніва», спасылаючыся на БелТА.

«У гэтым годзе былі знятыя абмежаванні на месцазнаходжанне арганізацыі-заказчыка кадраў, гэта значыць і сталічныя прадпрыемствы, і арганізацыі, размешчаныя ў абласных цэнтрах, вялікіх гарадах, змаглі быць заказчыкамі мэтавай падрыхтоўкі. Дынаміка ў наяўнасці. На мэтавую падрыхтоўку мы прынялі больш за 2 тыс.чалавек. Калі параўноўваць з мінулым годам, то прырост склаў каля 20%. Гэта тычыцца і вышэйшай адукацыі, і сярэдняй спецыяльнай», – сказаў Сяргей Каспяровіч.

эж