Беларуская Служба

Затрыманы мастак Генадзь Драздоў

19.08.2022 12:27
  .
Мастак Генадзь Драздоў.Фота з адкрытых крыніц.

Па інфармацыі @by_culture, затрыманне Генадзя Драздова, былога кіраўніка творчай суполкі «Пагоня» адбылося 18 жніўня.

Абставіны і прычыны затрымання, а таксама месца, дзе ўтрымліваецца Генадзь, пакуль невядомыя.

Мастак Генадзь Драздоў нарадзіўся 11 сакавіка 1959 году ў вёсцы Паддуб’е Рагачоўскага раёну на Гомельшчыне. Скончыў Менскую мастацкую вучэльню імя Глебава і Беларускую акадэмію мастацтваў, набіраўся практычнага досведу ў Івана Чухраева і Віктара Маркаўца. Сябра Беларускага саюзу мастакоў ад 1999 году.

Працуе ў галіне графікі, жывапісу, мастацкіх праектаў. Найбольш значныя творы: «Малітва аб незалежнасці Беларусі», «Рэхаформ», «Вяртанне блуднага сына», «Шлях вузкай брамай», «Час восені», «Пакінуты Беларускі дом», «Фрагменты беларускага барока».

З 2011-га да 2016-га ўзначальваў Раду творчай суполкі «Пагоня».

вх