Беларуская Служба

Дызайнер Анатоль Лазар адбыў адміністрацыйны арышт і выйшаў на свабоду

26.09.2022 15:11
Яго затрымалі на пачатку верасня ў Мінску.
Ілюстрацыйнае фотаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дызайнер Анатоль Лазар адбыў адміністрацыйны арышт і выйшаў на свабоду. Яго затрымалі на пачатку верасня ў Мінску. Дома ў яго адбыўся вобшук: забралі камп'ютар і тэлефон.

Пазней дызайнера асудзілі па адміністрацыйнай справе за нібыта «хуліганскія дзеянні».
Раней Анатоля ўжо затрымлівалі: у студзені 2021 года яго забіралі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў нібыта для таго, каб праверыць, ці заплаціў ён падаткі.

Анатоль Лазар, вядомы як Wiecier Mechaniczny, сузаснавальнік Tuzinfm.by, распрацоўваў дызайн для многіх беларускіх праектаў – ад футболак да кніг і сайтаў.

вс