Беларуская Служба

Чырвоны касцёл у Мінску часова зачынілі для вернікаў

26.09.2022 17:45
У касцёле адбыўся пажар з-за няспраўнай праводкі ноччу з нядзелі на панядзелак.
Czerwony kościół w Mińsku
"Czerwony kościół" w MińskuWłodzimierz Pac, Polskie Radio

У Мінску часова прыпыненая праца касцёла святых Сымона і Алены, які называюць Чырвоным касцёлам. Такое рашэнне было прынятае на пазачарговым пасяджэнні Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы.

У касцёле адбыўся пажар з-за няспраўнай праводкі ноччу з нядзелі на панядзелак. Пацярпелых пры здарэнні не было. Праводзіцца следства.

Касцёл уключаны ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны.

вс