Беларуская Служба

У Беларусі затрымалі яшчэ аднаго былога сілавіка

26.09.2022 19:01
26-гадовы Іван Янчук працаваў следчым у Кобрынскім РАУС.  
Іван Янчукфота з адкрытых крыніц

Затрымалі яшчэ аднаго былога сілавіка. Па звестках праваабаронцаў, гэта адбылося на пазамінулым тыдні.

Івану Янчуку 26 гадоў. Ён родам з Кобрына, там жа скончыў школу №2 у 2014 годзе. Тады ж паступіў у Акадэмію МУС на следча-экспертны факультэт.

Маладзён скончыў яго ў 2018 годзе і пайшоў працаваць. Спачатку займаў пасаду следчага ў Маларыце, пасля перавёўся следчым у Кобрынскі РАУС. Меў званне лейтэнанта.

Па інфармацыі з відэа ГУБАЗіКа, ён звольніўся з сілавых структур і заняўся майнінгам крыптавалют. Як сцвярджаюць сілавікі, Іван перадаваў інфармацыю пра сваіх калегаў розным тэлеграм-каналам. Цяпер ён затрыманы, яму пагражае да 12 гадоў турмы па ч.3 арт. 130 КК РБ, паведамляе «Наша Ніва».

вс