Беларуская Служба

На супрацоўнікаў «Белагра» завялі крымінальныя справы

01.10.2022 09:40
Сілавікі прыйшлі ў офіс «Белагра» раніцай 29 верасня.
 ( )
Міліцыя (ілюстрацыйны здымак)Ireine /Shutterstock.com

На чацвярых супрацоўнікаў групы кампаній «Белагра» завялі крымінальныя справы, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна» са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы. Сілавікі прозвішчы не называлі, казалі толькі, што вытворчасць звязаная «з наркотыкамі, распальваннем варожасці, удзелам у масавых беспарадках 2020 года, аказаннем садзейнічання экстрэмісцкім фарміраванням».

Праваабаронцам удалося даведацца імёны фігурантаў гэтых крымінальных спраў – гэта Кірыл Малянтовіч, Дзмітрый Левянкоў, Людміла Гецман, Арцём Зубракоў. «Пакаяннае відэа» з Кірылам Малянтовічам напярэдадні з'явілася ў сеціве. Мужчына «прызнаваўся», што быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і пакідаў у іх абразлівыя каментары.

Сілавікі прыйшлі ў офіс «Белагра» раніцай 29 верасня. Сярод іншага праверылі тэлефоны супрацоўнікаў на прадмет падпіскі на «экстрэмісцкія» Telegram-каналы. Частку работнікаў затрымалі. Тых, на каго склалі толькі адміністрацыйны пратакол, будуць судзяць 1 кастрычніка. Першапачаткова цікавасць сілавікоў да «Беалгра» назіральнікі звязвалі з фігурай Дзмітрыя Семчанкі – былы журналіст прэзідэнцкага пула апошнім часам працаваў у гэтай кампаніі прэс-сакратаром. У сярэдзіне верасня яго затрымалі і дагэтуль не выпусцілі.

эж