Беларуская Служба

«СветлагорскХімвалакно» разам з беларускімі вайскоўцамі трапіла пад санкцыі ЗША

01.10.2022 14:02
«СветлагорскХімвалакно» апынуўся ў спісе за пастаўкі тэкстыльнай прадукцыі ў Расі
«СветлагорскХімвалакно» Крынціа: https://twitter.com/sohimby

ЗША ўводзіць новыя санкцыі ў дачыненні да Расіі ў сувязі з правядзеннем «рэферэндумаў» і анексіі ўкраінскіх абласцей. Пад санкцыі таксама трапілі беларускія вайскоўцы і прадпрыемства «СветлагорскХімвалакно», паведамляе reform.by, спасылаючыся на прэс-службу Мінфіна ЗША.

Санкцыі закранаюць 14 прадстаўнікоў расійскага абароннага комплексу, а таксама 278 членаў расійскага парламента. Акрамя гэтага, Дзярждэп уводзіць візавыя абмежаванні ў адносінах да 910 асоб, у тым ліку беларускага ваеннага кіраўніцтва. Іх імёны не ўдакладняюцца.

Пад санкцыі трапілі кіраўнік расійскага цэнтрабанка Эльвіра Набіуліна, члены сем'яў міністра абароны Сяргея Шайгу, дырэктара Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі Віктара Золатава, прэмʼер-міністра Міхаіла Мішусціна, намесніка старшыні Савета бяспекі Дзмітрыя Мядзведзева.

Пад санкцыямі аказаліся 11 прадпрыемстваў і арганізацый, сярод іх кітайская, армянская і беларуская кампанія. «СветлагорскХімвалакно» апынуўся ў спісе за пастаўкі тэкстыльнай прадукцыі ў Расію.

эж