Беларуская Служба

Адміністрацыйна арыштаваным забароняць мець люстэркі і электракіпяцільнікі

03.10.2022 12:31
Таксама з'явілася норма, што пералік прадуктаў харчавання можа быць абмежаваны паводле загаду санітарна-эпідэміялагічнай службы.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay/maz-Alph/CC0 creative commons

Затрыманым па адміністрацыйных справах цяпер нельга будзе мець люстэрка, гадзіннікі і электрычныя кіпяцільнікі. МУС адкарэктавала правілы ўнутранага распарадку ў месцах адбыцця адміністрацыйнага арышту і скараціла спіс таго, што затрыманыя могуць мець у камерах.

Таксама з'явілася норма, што пералік прадуктаў харчавання можа быць абмежаваны паводле загаду санітарна-эпідэміялагічнай службы.

Пры гэтым для «палітычных», хаця гэта нідзе не запісана, спіс прадметаў ужо даўно нашмат карацейшы. Шмат хто можа толькі марыць пра запасную бялізну, не кажучы ўжо пра настольныя гульні, паведамляе «Еўрарадыё».

вс