Беларуская Служба

Улады забіраюць Чырвоны касцёл у вернікаў

06.10.2022 11:18
Аўдыё

Пра гэта паведамілі некалькі крыніц тэлеграм-канала «Хрысціянская Візія».

Сцвярджаецца, што ўлады скасоўваюць дамову бязвыплатнага карыстання Чырвоным касцёлам з суполкай «Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены». Адпаведнае апавяшчэнне ўжо атрымалі касцёльныя ўлады.

Ад парафіі патрабуюць забраць маёмасць з храма на працягу некалькіх дзён.

У ноч на 26 верасня ў храме здарыўся загадкавы пажар, пасля якога храм зачынілі.

Чырвоны касцёл святых Сымона і Алены – візітоўка Мінска.

Будынак касцёла, пабудаваны ў 1910 годзе на сродкі фундатара Эдварда Вайніловіча. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі касцёл не перадалі абшчыне, але ён знаходзіўся ў бясплатным карыстанні, у храме праходзілі рыма-каталіцкія і грэка-каталіцкія службы. У 2013 годзе храм быў замацаваны на праве гаспадарчага вядзення за КУП «Мінская спадчына». Менавіта гэтая арганізацыя апавясціла на днях абшчыну вернікаў аб скасаванні дамовы карыстання.

Падчас пратэстаў 2020 года былі выпадкі, калі людзі хаваліся ў касцёле ад амапаўцаў.

вх