Беларуская Служба

Арцыбіскуп Кандрусевіч у слове на Адвэнт казаў пра сучасныя праблемы

27.11.2022 14:05
Каталіцкі іерарх згадаў закрыты Чырвоны касцёл і заклікаў да салідарнасці з пацярпелымі з-за несправядлівасці
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч https://katolik.life/bel/news/tserkov/item/4882-gramadstva-raskolata-svet-na-paroze-vajny-artsybiskup-kandrusevich-u-slove-na-advent-ab-suchasnykh-prablemakh.html

У сваім пастырскім слове на Адвэнт, які католікі пачнуць перажываць 27 лістапада, арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў аб праблемах, з якімі сутыкнуліся свет, Беларусь і мясцовыя каталіцкія вернікі.

Наш час напоўнены шматлікімі выклікамі і складанасцямі. Грамадства расколатае. Свет знаходзіцца на парозе новай сусветнай вайны. Шмат людзей церпяць з-за несправядлівасці, зняволення, хваробы, страты блізкіх і іншых нягодаў. Таму Адвэнт, які распачынаецца, і святы Божага Нараджэння будуць для нас складанымі. Мы павінны быць салідарнымі з людзьмі, якія церпяць і дапамагаць ім матэрыяльна і духоўна, а таксама маліцца аб хутчэйшым вырашэнні надзённых праблем, з якімі сутыкнуўся свет, наша Бацькаўшчына і Касцёл, – заклікаў Кандрусевіч.

Асобна ён адзначыў, што «дух салідарнай малітвы аб хутчэйшым аднаўленні набажэнстваў у закрытым касцёле святых Сымона і Алены таксама павінен спадарожнічаць вернікам.

katolik.life/яс


«Расіяне»