Беларуская Служба

Кампанія з Германіі выкарыстоўвае працу беларускіх палітвязняў

28.11.2022 14:29
Папраўчая калонія №5 знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад завода «Івацэвічдрэў», і ў ёй таксама ўтрымліваюцца палітвязні.
Кіраўніцтва «Івацэвічдрэў»Крыніца: «Івацэвічдрэў»

Ikea вырабляла мэблю ў Беларусі да сакавіка 2022 г., а нямецкі вытворца мэблі Polipol працягвае гэта рабіць. Па дадзеных выдання Spiegel, на вытворчасці працуюць зняволеныя, у тым ліку вязні сумлення рэжыму Лукашэнкі. Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», рэжым утрымлівае ў турмах як мінімум 1443 вязні сумлення.

У рэкламным відэароліку, размешчаным у Facebook у кастрычніку 2020 года, паказаны грузавікі, якія чакаюць загрузкі тавараў перад вялізным заводам па вытворчасці ДСП дзяржаўнай мэблевай кампаніі «Івацэвічдрэў». На адным з аўтамабіляў надпіс - Polinova  - гэта брэнд нямецкага вытворцы мэблі Polipol з Ніжняй Саксоніі, прадукцыя якога прадаецца ў сеткавых крамах.

Як нагадвае Spiegel, кастрычнік 2020 года – гэта час, калі турмы ў Беларусі былі запоўненыя палітвязнямі, асуджанымі за дэманстрацыі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Папраўчая калонія №5 знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад завода «Івацэвічдрэў», і ў ёй таксама ўтрымліваюцца палітвязні.

tvp.info/эж