Беларуская Служба

Латвія дэмантавала пешаходны мост на мяжы з Беларуссю, які вёў да савецкага помніка

30.11.2022 15:11
Беларускі бок здымаў увесь працэс і выкарыстаў згаданыя кадры ў прапагандысцкіх мэтах.
 ,  ,
«Кургана дружбы», Бярозавая алея, якая вядзе ў бок БеларусіАўтар: Alex3036 - Уласная праца, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=85569874

Латышы разабралі пешаходны мост на латвійска-беларускай мяжы. Ён вёў да помніка, усталяванага там яшчэ ў часы Савецкага Саюза. СМІ ў Латвіі адзначаюць, што дэмантаж моста выклікаў зацікаўленасць беларускай прапаганды. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Каміль Залеўскі:

- Мост вёў да латышска-руска-беларускага помніка «Курган дружбы». Ён быў пабудаваны ў 1959 годзе на стыку межаў тагачасных савецкіх рэспублік Латвіі, Беларусі і Расіі як сімвал дружбы паміж трыма народамі. Прадстаўнік латвійскай Памежнай службы патлумачыў, што мост перашкаджае будаўніцтву інфраструктуры на латвійска-беларускай мяжы. Акрамя таго, яго таксама выкарыстоўвалі нелегальныя мігранты. Латышы паведамілі, што інфармацыю пра знос аб'екта перадалі беларусам. Прапанова Рыгі прыняць удзел у дэмантажы маста не сустрэла зацікаўленасці з боку ўладаў у Мінску. Аднак падчас згаданых работаў латвійскія службы бачылі некалькі чалавек з беларускага боку, якія здымалі дэмантаж. Гэтыя матэрыялы былі выкарыстаныя рэжымнымі СМІ Беларусі, якія давалі зарэгістраваным кадрам прапагандысцкія каментары.

Латвійская частка «Кургана дружбы» была дэмантаваная ў кастрычніку. Ён быў у дзяржаўным спісе абʼектаў, якія падлягаюць ліквідацыі. Летам улады Латвіі вырашылі прыбраць помнікі, якія ўслаўляюць таталітарныя рэжымы – савецкі і нацысцкі.

IAR/аз