Беларуская Служба

Полк Кастуся Каліноўскага і Кібер-Партызаны абвясцілі аб’яднанне ў адну структуру

06.12.2022 15:04
Пра гэта паведамілі замкамандзіра «каліноўцаў» Вадзім Кабанчук і прэс-сакратарка «кібераў» Юліяна Шаметавец падчас адмысловай прэс-канферэнцыі.
Ілюстрацыйнае фотаПолк Каліноўскага/https://t.me/belwarriors

«Мы абвяшчаем аб’яднанне палка Каліноўскага і кіберпартызан у структуру ў рамках вызвольнага руху беларускага народа. Гэта робіцца для найбольшай эфектыўнасці і каардынацыі нашых супольных дзеянняў», гаворыцца ў заяве палка Каліноўскага і Кіберпартызан. 

Таксама заяўляюцца агульныя мэты, сярод якіх вызваленне Украіны; звяржэнне акупацыйнага рэжыму Лукашэнкі і аднаўленне незалежнасці Беларусі; стабілізацыя ў Беларусі на пераходны перыяд; вяртанне да дэмакратычных прынцыпаў кіравання і законнасці.

Полк Каліноўскага разам з Кіберпартызанамі падрыхтаваў план комплексных дзеянняў, якія прынясуць перамогу над дыктатурамі Пуціна і Лукашэнкі.

Прадстаўнік Кіберпартызан увайшоў у штаб Палка Каліноўскага.

юл