Беларуская Служба

За Украіну аддаў жыццё яшчэ адзін беларус

28.01.2023 11:09
Ва Украіне на вайне загінуў беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў.
Эдуард ЛобаўФота: belsat.eu

Эдуард Лобаў загінуў 26 студзеня, пад Вуглядарам.

Эдуард Лобаў быў змагаром за вольную Беларусь. Яшчэ ў 2010 беларускія праваабаронцы прызналі Эдуарда палітзняволеным. Ён цалкам адбыў свой тэрмін у адной з найгоршых турмаў Беларусі – івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы». Эдуард выйшаў на волю толькі праз 4 гады, бо адмаўляўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

З 2015 года былы беларускі палітвязень абараняў Украіну ад расійскіх захопнікаў.

«Мы не забудземся Эдуарда Лобава. Ён назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах», напісала на сваёй старонцы Святлана Ціханоўская.

яс