Беларуская Служба

Зняволеныя шыюць форму для расійскай арміі

30.01.2023 15:00
   3. , .
Папраўчая калонія № 3. Віцьба, Беларусь.Фота: Belsat.eu

Зняволеныя беларускіх калоній шыюць форму для расійскага войска, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Пра гэта распавялі людзі, якія выйшлі на свабоду пасля адбыцця пакарання.

«Апошнім часам там шылі ў вялікіх аб'ёмах вайсковую форму для расейцаў. Зняволеныя цяпер працую звышурочна. Адбой а 22-й, але цяпер яны могуць там праседзець да першай ночы і потым больш спаць. Ім дазваляюць гэта, каб толькі шылі гэтую форму. Такое апошні раз было падчас пандэміі – зняволеныя шылі абарончыя маскі ад COVID-19», – распавёў былы зняволены.

З першых месяцаў поўнамаштабнай вайны ва Украіне расійская армія мае праблемы з матэрыяльным забеспячэннем салдат. Адна з прычын – карупцыя ў структурах Мінабароны Расіі.

вх