Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская атрымала прэмію Парламенцкай асамблеі НАТА «Жанчыны – за мір і бяспеку»

09.10.2023 16:56
Падчас візіту ў Данію Святлана Ціханоўская сустрэлася з наследным прынцам Даніі Фрэдэрыкам.
          -    . , 9  2023
Святлана Ціханоўская выступае на атрыманні прэміі Парламенцкай асамблеі НАТА «Жанчыны - за мір і бяспеку». Капенгаген, 9 кастрычніка 2023 года крыніца: Офіс Святланы Ціханоўскай

Абраны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у Даніі, дзе атрымала прэмію Парламенцкай асамблеі НАТА «Жанчыны – за мір і бяспеку». Прэмію яна прысвяціла ўсім беларускім жанчынам.

Падчас выступлення на цырымоніі ўручэння ў Капенгагене Святлана Ціханоўская сказала, што не можа не думаць пра ізраільскіх мужчын і жанчын, узятых у закладнікі тэрарыстамі. Яна выказала спадзяванне, што ўсе захопленыя людзі паспяхова вернуцца дадому.

Падчас візіту ў Данію Святлана Ціханоўская сустрэлася з наследным прынцам Даніі Фрэдэрыкам. Яна расказала прынцу пра актуальную сітуацыю ў Беларусі і падкрэсліла, што беларусы не здаліся і бачаць сваю краіну дэмакратычнай і еўрапейскай.

Палітык таксама правяла сустрэчу з беларусамі, якія пражываюць у гэтай скандынаўскай краіне. Яна падзякавала ім за падтрымку Беларусі за мяжой і працу на карысць радзімы.

вс