Беларуская Служба

У Беларусі плануюць поўнасцю забараніць разлікі крыптавалютай

18.07.2025 13:58
Таксама ў планах - запуск у эксплуатацыю беларускага лічбавага рубля.
  -
Лагатып біткойна - найбольш вядомай у свеце крыптавалюты KateStock/shutterstock

У Беларусі плануюць перагледзець заканадаўства, якое рэгулюе аперацыі з крыптавалютамі, паведаміў старшыня Нацыянальнага банку Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, плануецца ўвесці адназначную забарону на выкарыстанне крыптавалюты як сродку плацяжоў. Акрамя таго, у планах – «аптымізацыя патрабаванняў да профільнага бізнесу, сфармаванне належных механізмаў абароны яго кліентаў», адзначае прэс-служба Нацбанка.

Галоўчанка таксама дадаў, што ў сярэдзіне наступнага года плануецца запусціць у эксплуатацыю беларускі лічбавы рубель.

вс