Беларуская Служба

На радзіме беларускага кнігадрукара Францыска Скарыны ліквідуюць друкарню

18.07.2025 16:20
Мясцовая друкарня – адно з найстарэйшых дзяржаўных прадпрыемстваў Полацка.
Друкарняterekhov igor/Shutterstock

У Полацку падалася на ліквідацыю мясцовая друкарня, якая носіць імя беларускага кнігадрукара і асветніка – Полацкае камунальнае ўнітарнае паліграфічнае прадпрыемства «Спадчына Ф. Скарыны».

Мясцовая друкарня – адно з найстарэйшых дзяржаўных прадпрыемстваў Полацка. Яно, сярод іншага, было вядома тым, што рабіла этыкеткі і ўпакоўкі для харчовай прамысловасці. У прыватнасці, усе ўпакоўкі малочнай прадукцыі Віцебшчыны былі надрукаваныя ў полацкай друкарні.

Яшчэ ў 2018 годзе прадпрыемства адзначала 100-гадовы юбілей і яго называлі «ўзорным», а ўжо з 2022 года сайт арганізацыі перастаў абнаўляцца. Зараз стала вядома, што на аўкцыёнах выстаўленыя будынкі гаражоў і складоў друкарні.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск