Беларуская Служба

У Сувалках будзе створаны супрацьтанкавы полк

12.07.2019 15:15
Кіраўнік Мінабароны Марыюш Блашчак нагадаў, што Сувальскі калідор з'яўляецца вельмі важным для бяспекі краіны.
    .
Міністр абароны Марыюш Блашчак .PAP/Artur Reszko

У Сувалках (Suwałki) на паўночным усходзе Польшчы будзе створаны супрацьтанкавы полк. Міністр абароны Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) паведаміў, што вайсковае падраздзяленне ўзнікне на базе 14- га Сувальскага супрацьтанкавага дывізіёну артылерыі. Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны прыняў удзел у брыфінгу на тэму фарміравання новай структуры ў Сувалках.

Міністр Блaшчак дадаў, што павелічэнне колькасці жаўнераў і сучаснай тэхнікі ў Сувалках неабходнае. Ён нагадаў, што рэгіён, які называюць таксама Сувальскім калідорам, з'яўляецца вельмі важным для бяспекі краіны.

Марыюш Блашчак: Гэта спалучэнне Польшчы з Літвой, Латвіяй і Эстоніяй, то бок з дзяржавамі, якія таксама, як Польшча з’яўляюцца членамі Паўночнаатлантычнага альянсу. Нагадаю, што ў Латвіі дыслакуюцца польскія жаўнеры. Мы зацікаўленыя ў тым, каб альянс быў асновай бяспекі краінаў, распаложаных на ўсходнім флангу НАТО.

Кіраўніцтва Мінабароны пакуль не паведамляе, якую тэхніку атрымае сувальскі дывізіён.

аз