Беларуская Служба

«Перуны» не грымяць

16.07.2019 15:51
Польскім фірмам не ўдаецца зарабляць на экспарце зброі.
ракетны комплекс "Гром"Spike78/wikipedia.org/(CC BY-SA 3.0)

Ня ідуць продажы нават «экспартнага хіту» Польшчы – супрацьпаветраных пераносных комплексаў «Гром» і «Пярун». Тэму асвятляе штодзёнка «Rzeczpospolita».

Польскі канцэрн Тэлесыстэм -Мэско запраектаваў і вырабляе пераносныя зенітныкомплексы «Гром» і «Пярун» (больш сучасная і мадэрнізаваная версія). «Гром» вядомыя з часоў вайны Расеі з Грузіяй, калі імі грузіны збівалі расейскія самалёты. На сённяшні дзень комплекс удалося прадаць у Інданезію ды ў Летуву. Таксама амерыканцы замовілі невялікую партыю ў даследчых мэтах.

Гэта вельмі сціплы экспартны вынік для вытворцы высокатэхналагічнай зброі. Кепскія вынікі прадаж могуць прывесці да таго, што фірме давядзецца скарачаць вытворчасць і звальняць людзей. Гэта будзе катастрофа, піша выданне. У першую чаргу таму, што знікне ўнікальная каманда высокакваліфікаваных спецыялістаў, якую потым немагчыма будзе аднавіць.

На дапамогу канцэрну прыйшла польская армія. У 2016-м годзе войска замовіла 1300 комплексаў «Пярун» за мільярд злотых. Аднак гэты кантракт хутка скончыцца, і тады фірме давядзецца выключаць канвееры, піша выданне.
юл