Беларуская Служба

Польская паліцыя адзначыць сваё стагоддзе

21.07.2019 14:42
Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі пераконваў у тым, што ўрад выпраўляе шматгадовае занядбанне сілавых структураў.
PAPAndrzej Grygiel
PAP/Andrzej GrygielPAP/Andrzej Grygiel

Старшыня Савета міністраў Польшчы Матэвуш Маравецкі звярнуў увагу на прамую залежнасць паміж велічынёю сродкаў дзяржаўнага бюджэту, выдаткаваных на паліцыю і пачуццём бяспекі звычайных грамадзянаў. У сталіцы Сілезіі Катавіцах прэм’ер прымае ўдзел у ваяводскім святкаванні Дня паліцыі.

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі пераконваў у тым, што ўрад выпраўляе шматгадовае занядбанне сілавых структураў. Паводле яго словаў, інвестыцыі ў дадзеным напрамку - гэта прыярытэт урада.

Матэвуш Маравецкі: Вяртанне 100 паліцэйскіх пастарункаў спрычынілася да таго, што ёсць блізкасць паміж грамадзянінам і паліцыяй. Нацыянальная мапа бяспекі таксама дапамагае сканцэнтраваць высілкі, у тых месцах дзе дагэтуль грамадская бяспека і парадак знаходзяцца пад пагрозай.

У сераду, 24 ліпеня ў Польшчы адзначаць Дзень паліцыі.

IAR/эж