Беларуская Служба

Самая вялікая пошукавая аперацыя ў гісторыі Польшчы завершылася

21.07.2019 15:20
У суботу 20 ліпеня, паліцыя выявіла цела 5-гадовага зніклага дзіцяці.
,
Месца, дзе было выяўленае цела хлопчыкаPAP/Leszek Szymański

Пракуратура Польшчы распачала справу ў сувязі са смерцю пяцігадовага Давіда Жукоўскага з Гродзіска-Мазавецкага, што недалёка да Варшавы. Справа кваліфікуецца, як забойства.

Учора цела хлопчыка было дастаўлена на медыцынскую экспертызу, – заявіў Лукаш Лапчынскі з Раённай пракуратуры Варшавы. Службовец дадаў, што завяршыўся агляд месца выяўлення цела. У следчых дзеяннях на тым месцы прынялі ўдзел пракуратура, крыміналісты і спецыяліст у галіне судовай медыцыны.

У суботу 20 ліпеня, паліцыя выявіла цела 5-гадовага зніклага дзіцяці. Пошукавая аперацыя распачалася ўначы з 10 на 11 ліпеня. У ёй, акрамя польскай паліцыі, удзельнічалі салдаты тэрытарыяльнай абароны і пажарная служба. Палякаў таксама падтрымалі нямецкая паліцыю, якая прыбыла ў Польшчу са дваімі службовымі сабакамі.

Гэта была самая вялікая пошукавая аперацыя ў гісторыі польскай паліцыі.

IAR/эж