Беларуская Служба

У дзень стагоддзя Сілезскага паўстання Інстытут нацпамяці заклікае вывешваць дзяржаўныя сцягі

09.08.2019 11:51
Першае Сілезскае паўстанне выбухнула ў ноч з 16 на 17 жніўня 1919 года, аднак нямецкія войскі падавалі супраціў і паўстанне прайграла.
III Powstanie Śląskie
III Powstanie ŚląskieNAC

Старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы Яраслаў Шарэк звярнуўся да прадстаўнікоў мясцовага самакіравання з заклікам вывешваць нацыянальныя сцягі на вуліцах, чые назвы, звязаныя з падзеямі Першага Сілезскага паўстання.

Сёння Аддзел Інстытуту нацыянальнай памяці ў сталіцы Сілезіі горадзе Катавіцы прадставіў план святкавання сотай гадавіны паўстання. Дырэктар катавіцкага аддзелу ІНП Анджэй Шнайдэр заклікаў не забываць пра тыя лёсавызначальныя для Польшчы падзеі.

’’Спадар старшыня папрасіў, каб у гарадах і сёлах, дзе ёсць вуліцы названыя ў гонар паўстання, вывесілі нашыя сцягі і нагадалі жыхарам, што менавіта вуліца ці плошча Сілезскіх Паўстанцаў аддае даніну пашаны, тым людзям, тым падзеям, значэнне якіх перакрочыла маштаб самой Сілезіі’’.

Першае Сілезскае паўстанне выбухнула ў ноч з 16 на 17 жніўня 1919 года, аднак нямецкія войскі падавалі супраціў і паўстанне прайграла. Праз год у жніўні 1920 года распачалося чарговае паўстанне, тым разам Сілезія ўвайшла ў склад маладой польскай дзяржавы.

IAR/эж