Былы міністр унутраных спраў і адміністрацыі Эльжбета Вітэк узначаліла ніжнюю палату польскага парламенту. За кандыдатку ад кіроўнай у Польшчы права-кансерватыўнай партыі ’’Права і справядлівасць’’ прагаласавалі 245 дэпутатаў. Выбары старшыні адбыліся ў сувязі з адстаўкай Марэка Кухціньскага, які ўзначальваў Сейм з 2015 года.
Падчас свайго першага выступу ў якасці старшыні Сейму Эльжбета Вітэк звярнулася да дэпутатаў з заклікам залагодзіць палітычныя спрэчкі.
’’Я лічу, што часамі варта замаўчаць, каб не сказаць адзін марны сказ. Потым мы вельмі шкадуем аб сваім словах, але гэта застаецца і пра непатрэбныя словы памятаюць. Агрэсія раскручвае кола знявагі, нам гэта абсалютна не патрэбна. Спадарства, спакайней! Мы ўсе тут дзеля адной мэты, каб прадстаўляць інтарэсы нашых выбарцаў.’’
Перад абраннем на пасаду старшыні Сейму, Эльжбета Вітэк цягам усяго двух з паловай месцаў займала пасаду міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.
IAR/эж