Выступы больш чым 300 артыстаў, які прадстаўляюць палякаў замежжа, выставы рамесніцкай прадукцыі і самае галоўнае – непаўторная атмасфера свята. З 9 па 11 жніўня ў горадзе Мронгава, што ў паўночна-ўсходняй частцы Польшчы, ладзіцца Фестываль культуры крэсаў.
Бургамістр Мронгава Станіслаў Булавейскі звярнуў увагу на тое, што з кожным годам на свята прыбывае ўсё больш моладзі.
’’Раней фестываль прыцягваў пераважна асобы старэйшага і сярэдняга ўзросту. Аднак цяперака нешта зрушылася, усё больш маладых людзей прыязджаюць сюды, каб паглядзець на праявы польскасці, якія захваліся па-за межамі Польшчы. ’’
Сёлета Фестываль культуры крэсаў у Мронгава праходзіць у юбілейны 25 раз.
IAR/эж