Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Польшчы распачне афіцыйны візіт у Нью-Ёрку

13.08.2019 12:55
Яцэк Чапутовіч прыбудзе ў сядзібу Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку дзеля старшынства ў брыфінгу Савету бяспекі ААН на тэму міжнароднага гуманітарнага заканадаўства падчас узброеных канфліктаў.
Polish Foreign Minister Jacek Czaputowicz
Polish Foreign Minister Jacek CzaputowiczPhoto: gov.pl

Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч прыбудзе ў сядзібу Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку дзеля старшынства ў брыфінгу Савету бяспекі ААН на тэму міжнароднага гуманітарнага заканадаўства падчас узброеных канфліктаў. Арганізатарам дадзенага брыфінгу з’яўляецца Польшча, які другі раз у гэтым месяцы старшынствуе ў Савеце бяспекі ААН.

Амбасадар Польшчы ў Саўбезе ААН Яанна Уранецка падкрэсліла, што выкананне гуманітарнага заканадаўства падчас узброеных канфліктаў кепска кантралюецца.

’’Мы арганізоўваем брыфінг перадусім у кантэксце 70-годдзе прыняцця Жэнеўскай канвенцыі. Мы сканцэнтруемся на тым, якім чынам лепей дастасаваць існуючы інструментарый міжнароднага заканадаўства да фактычнай сітуацыі.’’

Кіраўнік польскай дыпламатыі Яцэк Чапутовіч, які правядзе дыскусію на гэту тэму, сустрэнецца з міністрам замежных спраў ФРГ Хайка Маасам.

IAR/эж