Беларуская Служба

Супраца ў галіне абароны будзе галоўнай тэмай візіты прэзідэнта ЗША ў Польшчы

16.08.2019 14:02
Дональд Трамп павінен прыбыць у Польшчу 31 жніўня і ўзяць удзел у святкаванні 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны.
Szymon Szynkowski vel Sęk
Szymon Szynkowski vel SękPR24/MS

Намеснік міністра замежных спраў Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк (Szymon Szynkowski vel Sęk) лічыць, што візіт Дональда Трампа ў Польшчу - гэта шанец для Польшчы таксама ў пытанні гістарычнай палітыкі.

Нагадаем, прэзідэнт ЗША павінен прыбыць у Польшчу 31 жніўня і ўзяць удзел у святкаванні 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны.

Як падкрэсліў намеснік міністра замежных спраў, гэта несумненны шанец для Польшчы, паколькі ў свеце не ўсе разумеюць, якую ролю адыграла Польшча падчас Другой сусветнай вайны.

Шыман Шынькоўскі вэль Сэнк дадаў, што падчас візіту прэзідэнта ЗША павінны быць працягнуты перамовы з чэрвеня, калі ў Вашынгтоне пабываў прэзідэнт Анджэй Дуда. Гаворка ідзе, між іншым, пра павелічэнне прысутнасці амерыканскіх войскаў у Польшчы.

Тагачасныя размовы і сустрэчы былі вельмі эфектыўнымі. Я маю на ўвазе, як сустрэчу прэзідэнтаў Дуды і Трампа, такі ўвесь візіт польскага лідара. Нагадаю, была падпісаная дэкларацыя аб пашырэнні супрацы ў абароннай галіне. Я думаю, што працяг гэтай тэмы будзе адным з вядучых падчас візіту прэзідэнта ЗША ў Польшчы”, - заявіў дыпламат.

У чэрвені ў Вашынгтоне прэзідэнты Польшчы і ЗША падпісалі дэкларацыю аб узмацненні супрацоўніцтва ў галіне абароны. Пакуль не вырашана, якія амерыканскія войскі і дзе яны будуць размяшчацца ў Польшчы. У дэкларацыі прадугледжваецца павелічэнне колькасці вайскоўцаў ЗША на 1 000 чалавек.

аз