Беларуская Служба

Толькі ў суботу ў Польшчы патанула 5 чалавек

18.08.2019 14:14
З 1 красавіка бягучага года Галоўная камендатура паліцыі зафіксавала 282 выпадкі ўтаплення.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com

Урадавы цэнтр бяспекі ў Польшчы паведаміў, што ў суботу ў краіне патанула 5 чалавек. З 1 красавіка бягучага года Галоўная камендатура паліцыі зафіксавала 282 выпадкі ўтаплення.

Бажэна Высоцка з Урадавага цэнтру бяспекі гаворыць, як неабходна паводзіць сябе на вадаёмах.

- Па-першае, трэба карыстацца толькі тымі месцамі купання, дзе ёсць выратавальнік. Па-другое, ніколі нельга ўваходзіць у ваду пасля распівання спіртнога, нельга пераацэньваць свае магчымасці. І звяртайце ўвагу на людзей, з якімі адпачываеце. Па словах выратавальнікаў, чалавек тоне ў цішыні, таму неабходна сачыць за іншымі. Калі камусьці патрэбная дапамога, трэба выклікаць выратавальніка, або дапамагчы самому, пры ўмове, што мы ведаем, як гэта зрабіць.

Бажэна Высоцка нагадала таксама, што нельга ўваходзіць у ваду адразу пасля ежы і разагрэтым. Калі плаваем на лодцы ці катамаране, неабходна апрануць выратавальную камізэльку, а на матрацы нельга адплываць далёка ад берагу.

ІАР ПР/нг