Беларуская Служба

Польшча ізноў нагадвае немцам пра ваенныя рэпарацыі

19.08.2019 15:16
Міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч заявіў нямецкаму агенцтву ДПА, што Польшча адчувае сябе дыскрымінаванай па пытанні ваенных рэпарацый.
Polish Foreign Minister Jacek Czaputowicz
Polish Foreign Minister Jacek CzaputowiczPhoto: gov.pl

Кіраўнік польскай дыпламатыі зазначыў, што рана абмяркоўваць магчымыя прававыя крокі. Аднак ён падкрэсліў, што маральнасць і добрасумленнасць у гэтай сітуацыі павінны адыгрываць фундаментальную ролю.

У інтэрв'ю ДПА міністр Чапутовіч сказаў, што кампенсацыі, выплачаныя Нямеччынай за Другую сусветную вайну, былі пазбаўлены фундаментальнай справядлівасці. Ён нагадаў, што Польшча – хоць асабліва балюча пацярпела ў выніку нападу і акупацыі Германіі – атрымала мінімальныя сумы.
«Ёсць краіны, якія страцілі значна менш, але атрымалі значна большую кампенсацыю», – падкрэсліў міністр Чапутовіч, – «І гэта не справядліва», – дадаў ён.
Кіраўнік польскага МЗС адзначыў, што ў краіне гэтая тэма ўсё яшчэ вяртаецца, таму што існуе меркаванне, што Нямеччына з пачатку дзевяностых гадоў аказвае ціск на Польшчу, каб увогуле не ўздымаць гэтае пытанне.

Нямецкія СМІ адзначаюць, што тэма магчымых ваенных рэпарацый вяртаецца ў Польшчу ў сувязі з 80-годдзем пачатку Другой сусветнай вайны. Прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер будзе прысутнічаць на юбілейных урачыстасцях у Варшаве.

яс