Беларуская Служба

Эксперты: Рост сярэдняй зарплаты ў сектары прадпрыемстваў у Польшчы складзе 7%

20.08.2019 14:02
„Заробкі растуць хутчэй, чым інфляцыя, але рост цэнаў адлюстроўваецца ў колькасці грошай у нашых партфелях”.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

На думку экспертаў Польскага эканамічнага інстытута, рост сярэдняй заработнай платы ў сектары прадпрыемстваў у Польшчы складзе ў параўнанні з мінулым годам 7%. Дадзеныя адносна згаданага паказчыка сёння апублікуе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

У чэрвені сярэдняя зарплата вырасла на больш за 5% у параўнанні з чэрвенем мінулага года і склала 5 тысяч 104 злотых (больш за 1 тысяча 170,5 еўра). Гэта менш, чым у папярэдніх месяцах, але, паводле экспертаў, гэта перш за ўсё вынік колькасці працоўных дзён у гэтым месяцы.

Заробкі ў эканоміцы растуць хутчэй, чым інфляцыя, але рост цэнаў на амаль 3% адлюстроўваецца ў колькасці грошай у нашых партфелях”, - пераконвае Анджэй Кубісяк (Andrzej Kubisiak) з Польскага эканамічнага інстытута.

Беручы пад увагу інфляцыю на ўзроўні 3% намінальны рост зарплатаў складзе 7%, а рэальны - 4%. Гэта горш у параўнанні з апошнімі гадамі. Нагадаю, цягам апошніх гадоў зарплаты павышаліся пры мінімальнай інфляцыі, а нават дэфляцыі. Гэта сведчыць пра змены на рынку працы”, - кажа эксперт.

Сярэдняя заработная плата ў сектары прадпрыемстваў адносіцца да кампаній, у якіх працуюць больш за 9 супрацоўнікаў.

аз