Беларуская Служба

Праграма „Польшча – гэта ты” дазваляе маладым палякам з замежжа наведаць гістарычную радзіму

20.08.2019 17:17
Сёлета ў рамках праграмы Польшчу наведалі маладыя людзі з Італіі, Бразіліі, Венесуэлы, Партугаліі і Аргенціны.
        .
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк. PAP/Wojciech Olkuśnik

Дзякуючы праграме „Польшча – гэта ты” маладыя палякі з замежжа маюць нагоду наведаць гістарычную радзіму. Праграма з’яўляецца ініцыятывай польскага Міністэрства замежных спраў і аб'яднання „Wspólnota Polska”. Ейная мэта – пазнаёміць з польскай культурай і гісторыяй маладых людзей, якія маюць польскія карані і часта не могуць сабе дазволіць на экскурсію ў Польшчу.

Гэткія экскурсіі дазваляюць моладзі з усяго свету далучыцца да эстафеты пакаленняў, якія памятаюць, дзе знаходзіцца іх гістарычная радзіма”, - кажа намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк (Szymon Szynkowski vel Sęk).

Не было б Польшчы, калі б не гэтая эстафета пакаленняў. Не было б Польшчы, бо не было б і польскай тэрыторыі. Можна сказаць, што нейкі час не было і польскіх уладаў. Нягледзячы на тое, менавіта дзякуючы гэтай эстафеце пакаленняў і іх вернасці, польскасць захавалася”, - сказаў віцэ-міністр.

Падчас візіту ў Польшчы моладзь падарожнічае па краіне, знаёміцца з польскімі звычаямі і культурай, а таксама інтэнсіўна вывучае польскую мову”, - кажа Івона Бароўска-Паплаўска (Iwona Borowska-Popławska) з асацыяцыі „Wspólnota Polska”.

Мы стараемся максімальна выкарыстаць гэтыя 14 дзён і знаходжання ў Польшчы. Яны наведваюць Польшчу: Варшаву, Кракаў, Асвенцым, Гданьск. Усё гэта суправаджаюць урокі польскай мовы, польскіх звычаяў і культуры”, - кажа Івона Бароўска-Паплаўска.

Сёлета Польшчу наведалі маладыя людзі з Італіі, Бразіліі, Венесуэлы, Партугаліі і Аргенціны.

У рамках праграмы „Польшча – гэта ты” краіну продкаў наведаюць 250 маладых палякаў з 10 краін свету.

аз