Беларуская Служба

Лех Валэнса ў «Фэйсбуку» дакументуе свой працэс пахудзення (ФОТА)

20.08.2019 17:58
На здымках бачна, як былы кіраўнік дзяржавы шпацыруе па лесе, спажывае дыетычныя стравы ды прымае санаторныя працэдуры. 
.
..

Былы прэзідэнт Польшчы Лех Валэнса хоча скінуць вагу. Для гэтага паехаў у санаторый, а працэс пахудзення дакументуе ў сацыяльных сетках, піша партал wp.pl. На здымках бачна, як былы кіраўнік дзяржавы і старшыня легендарнага прафсаюза «Салідарнасць» шпацыруе па лесе, спажывае дыетычныя стравы ды прымае санаторныя працэдуры. Здымкі, якія Валэнса публікуе ў «Фэйсбуку», карыстаюцца вялікім зацікаўленнем сярод палякаў, якія сочаць зf профілям экс-прэзідэнта. Больш за тое, многія каментуюць фота і даюць парады. Для прыкладу, што на шпацыр па ўзгорыстым лесе трэба надзяваць не сандалі, а чаравікі.

вс

фота з профіля Леха Валэнсы ў «Фэйсбуку»

. .

. .