Беларуская Служба

Названы тэрмін заканчэння будовы музею на Вестэрплятэ

21.08.2019 11:30
Урад Польшчы хоча прызначаць на будаўніцтва музею прыкладна 38 мільёнаў долараў.
xxxxxx  fot. xxx
xxxxxx / fot. xxxxxx

Намеснік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Яраслаў Селін паведаміў, што асноўныя будаўнічыя працы Музею Вестэрплятэ і вайны 1939 года ў Гданьску будуць завершаныя да 2023 года. 22 жніўня ў чацвер у Гданьску адбудзецца нарада Савету Музею Другой сусветнай вайны, удзельнікі сустрэчы азнаёмяцца з канцэпцыяй яго пабудовы.

Яраслаў Селін запэўніў, што ўлада давядзе справу паўстання Музею Вестэрплятэ і вайны 1939 года да канца.

«Думаю, мы распачнем працы ўжо ў бадучым годзе. У 2023 годзе асноўныя працы па стварэнні музею пад акрытым небам будуць завершаныя. Улада мэтанакіраваная, мы зробім гэта!»

Урад Польшчы хоча прызначаць на будаўніцтва музею прыкладна 38 мільёнаў долараў. Аднак, дагэтуль мясцовыя ўлады Гданьску выступаюць супраць будаўніцтва памятнай установы.

IAR/эж