Беларуская Служба

Затрыманы падазраваны ў дачы хабараў польскім дыпламатам у Беларусі

21.08.2019 11:56
 «Пры дапамозе хабараў, якія ўручаліся працаўніку дыпмісіі, выдаваліся карты палякаў».
Аўдыё

Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро затрымала грамадзяніна Польшчы, які падазраецца ў дачы хабару працаўніку польскай дыпламатычнай пляцоўкі ў Беларусі.

Прэс-сакратар Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро Тэмістоклес Брадоўскі паведаміў, што імаверна хабары ўручаліся за дапамогу падчас легалізацыі перабывання беларусаў у Польшчы.

«Супрацоўнікі беластоцкага аддзелу Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро затрымалі польскага прадпрымальніка, які пражывае на тэрыторыі Беларусі. Пры дапамозе хабараў, якія ўручаліся працаўніку дыпмісіі, выдаваліся карты палякаў. Апроч гэтага, падазраваны абяцаў заплаціць 50 тысяч долараў за кантрабандны правоз у Беларусь 2 мільёнаў долараў».

Арыштаваны прадпрымальнікі будзе дастаўленыя ў Варшаўскую акруговую пракуратуру, дзе яму будуць прадстаўленыя абвінавачванні.

IAR/эж