Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Польшчы наведвае сядзібу ААН у Нью-Ёрку

21.08.2019 15:02
Кіраўнік польскай дыпламатыі адзначыў, што ўвесь свет абавязаны дапамагчы рэгіёну, жыхары якога пакутуюць ад гвалту і беднасці.
Polish Foreign Minister Jacek Czaputowicz addresses the UN Security Council in New York on Tuesday.
Polish Foreign Minister Jacek Czaputowicz addresses the UN Security Council in New York on Tuesday.Photo: Tymon Markowski/MSZ

Польшча заклікала сусветную грамадскасць зрабіць захады з мэтай аднаўлення міру і стабільнасці на Блізкім Усходзе і такім чынам, спыніць пакуты мірных жыхароў рэгіёну. Пра гэта ў аўторак, 20 жніўня, заявіў міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч падчас дэбатаў у Савеце Бяспекі ААН у Нью-Ёрку.

Пасяджэнне было склікана па ініцыятыве Польшчы, якая ў гэтым месяцы старшынствуе ў Савеце Бяспекі. Кіраўнік польскай дыпламатыі адзначыў, што ўвесь свет абавязаны дапамагчы рэгіёну, жыхары якога пакутуюць ад гвалту і беднасці.

На палях Савету Бяспекі ААН міністр Яцэк Чапутовіч сустрэўся са сваім амерыканскім калегам Дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампеа. Абодва палітыкі абмеркавалі падрыхтоўку да візіту ў Польшчу 1 верасня прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, а таксама актуальныя праблемы двухбаковых адносін.

Майк Пампея высока ацаніў амерыкана-польскія адносіны, у прыватнасці ўнёсак Польшчы ў вырашэнне глабальных праблем.

Адказваючы на пытанне аб магчымым удзеле Польшчы ў аперацыі па патруляванні Армузскага праліва, міністр Чапутовіч заявіў, што краіна не валодае караблямі ВМС, якія маглі б удзельнічаць у такой аперацыі. На яго думку, у міжнароднай місіі маглі б затое прыняць удзел польскія эксперты. Міністр Яцэк Чапутовіч таксама падкрэсліў, што для забеспячэння бяспекі ў рэгіёне неабходна зладжанае ўзаемадзеянне краін Еўразвязу і ЗША.

IAR/эж