Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Польшчы пракаментаваў магчымасць вяртання Расіі ў G8

23.08.2019 14:40
Кіраўнік польскай дыпламатыі назваў прапанову амерыканскага прэзідэнта «тэстам пазіцыі Расіі».
Міністр закордонних справ Польщі Яцек ЧапутовичEstonian Foreign Ministry [CC BY 2.0 (https://creativecommons.org/licenses/by/2.0)]

Яцэк Чапутовіч падкрэсліў, што змена палітыкі Захаду ў дачыненні да Расіі, можа адбыцца толькі пасля перагляду маскоўскай палітыкі ў дачыненні да Украіны. Такім чынам міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч, пракаментаваў магчымасць вяртання Расіі ў «вялікую васьмёрку».

«Падставай санкцый супраць Расіі стала анексія Крыму, Падтрымка сепаратыстаў на Данбасе і агулам умяшанне ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы, якой з’яўляецца Украіна».

Расія была выключаная з групы G8 пасля анексіі Крыму і падтрымкі вайны на ўсходзе Украіны. З таго часу група сустракаецца ў фармаце G7.

Надоечы пра патрэбу вяртання Расіі ў гэты элітарны міжнародны клуб заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, на яго думку такі крок спрасціў бы кантакты з Масквой. Кіраўнік польскай дыпламатыі назваў прапанову амерыканскага прэзідэнта «тэстам пазіцыі Расіі».               

IAR/эж