Беларуская Служба

МЗС Польшчы расказвае пра дасягненні замежнай палітыкі

24.08.2019 13:32
МЗС стартавала з цыклам 16 рэгіянальных канферэнцый (паводле ліку ваяводстваў), прысвечаных чатыром апошнім гадам польскай замежнай палітыкі. 
Piotr Wawrzyk
Piotr WawrzykWojciech Kusiński/Polskie Radio

Міністэрства замежных спраў Польшчы стартавала з цыклам 16 рэгіянальных канферэнцый (паводле ліку ваяводстваў), прысвечаных чатыром апошнім гадам польскай замежнай палітыкі. Нагадаем, восенню спаўняюцца чатыры гады, калі ў Польшчы да ўлады прыйшла кансерватыўна-каталіцкая партыя «Права і справядлівасць».

Першая рэгіянальная канферэнцыя МЗС прайшла ў Кельцэ – адміністрацыйным цэнтры Свентакшыскага ваяводства.
Пасля мерапрыемства намеснік міністра замежных спраў Пётр Ваўжык сказаў, што адным з найбольшых дасягненняў апошніх чатырох гадоў у замежнай палітыцы з'яўляецца выбар Польшчы членам Рады бяспекі ААН.

- Амаль усе члены ААН падтрымалі кандыдатуру Польшчы. Іншым дасягненнем Польшчы я бы назваў тое, што краіны Еўрасаюза пачынаюць прымаць польскую канцэпцыю вырашэння эміграцыйнага крызіса. Па-трэцяе, дзякуючы нам развіваецца супрацоўніцтва ў рамках Вышаградскай групы. І па-чацвёртае, гэта ўплыў Польшчы на замежную палітыку іншых дзяржаў рэгіёну.

Падобныя канферэнцыі адбудуцца ва ўсіх ваяводскіх гарадах краіны.

вс

на фота: Пётр Ваўжык у студыі Польскага радыё