Беларуская Служба

У Варшаве прайшоў «Парад пажылых людзей» (ФОТАРЭПАРТАЖ)

24.08.2019 15:48
На чале калоны ехала на музычнай платформе 81-гадовая Вікторыя Шмыт, якая ў Польшчы больш вядомая як DJ Wika.
У Варшаве прайшоў «Парад пажылых людзей» фота: PAP/Radek Pietruszka

У Варшаве прайшоў «Парад пажылых людзей». На чале калоны ехала на музычнай платформе Вікторыя Шмыт, якая ў Польшчы больш вядомая як DJ Wika. Дарэчы, жанчыне 81 год, але, нягледзячы на ўзрост, яна з'яўляецца актыўным польскім ды-джэем, якога ахвотна запрашаюць модныя клубы.
Прадстаўнік арганізатараў мерапрыемства Яанна Мазуркевіч сказала Польскаму радыё, што ў Варшаву на марш прыехалі людзі з розных куткоў Польшчы – з больш чым 300 населеных пунктаў.

- Мы хочам паказаць, што ў старэйшых членаў нашага грамадства – вялікі патэнцыял. Колькасць людзей ва ўзросце 60+ пастаянна расце, і пра іх трэба памятаць.

Пасля маршу адбыўся «Пікнік пакаленняў», на якім можна было адпачыць, прыняць удзел у разнастайных майстар-класах, а таксама пракансультавацца з лекарамі. На пікніку выступіў вядомы польскі спявак Кшыштаф Краўчык, які на музычнай сцэне – з 1963 года.

вс


. .
. .
На чале калоны ехала на музычнай платформе Вікторыя Шмыт, якая ў Польшчы больш вядомая як DJ Wika На чале калоны ехала на музычнай платформе Вікторыя Шмыт, якая ў Польшчы больш вядомая як DJ Wika
. .
. .