Беларуская Служба

Войскі тэрытарыяльнай абароны праходзяць вучэнні са спецыяльнымі падраздзяленнямі сухапутных войскаў ЗША

11.09.2019 17:32
Вучэнні ў штаце Заходняя Вірджынія будуць уключаць баі ў зоне кантраляванай праціўнікам.
Żołnierze Wojsk Obrony Terytorialnej
Żołnierze Wojsk Obrony Terytorialnej Dowództwo Wojsk Obrony Terytorialnej


Больш за сотню жаўнераў Войскаў тэрытарыяльнай абароны ВТА возьмуць удзел у падрыхтоўцы спецыялістаў у ЗША – паведаміла Rzeczpospolita. Вучэнні будуць уключаць баі ў зоне кантраляванай праціўнікам.

Трэнінг у рамках праграмы Ridge Runner, прызначанай для тэрытарыяльных і аператыўных сіл краін НАТА, арганізуецца Нацыянальнай гвардыяй штата Заходняя Вірджынія.

У інтэрв'ю газеце Rzeczpospolita падпалкоўнік Марэк Петшак (Marek Pietrzak) сказаў, што салдаты адправяцца за мяжу восенню, але дакладная дата яшчэ вызначаецца.

Адна група польскіх салдат ВТА ўжо ўдзельнічала ў такой падрыхтоўцы. Вучэнні ладзілі т.зв. Зялёныя берэты. У асноўным яны ўключалі супрацоўніцтва са спецпадраздзяленнямі за лініяй фронту, у прыватнасці метады кантролю аўтамабіляў, прызямленне дэсантнікаў з верталётаў UH-60M Black Hawk, паветраная атака на вызначаны абʼект. Падрыхтоўка ўключала таксама стварэнне сістэмы сувязі, кантактных пунктаў і знішчэнне дарожнай інфраструктуры.

Войскі тэрытарыяльнай абароны Польшчы супрацоўнічаюць з Нацыянальнай гвардыяй ЗША з 2016 года.

яс