Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы ўшанаваў памяць ахвяраў савецкіх рэпрэсій

17.09.2019 12:12
Вясной 1940 года войскі НКВД расстралялі амаль 22 тысячы польскіх афіцэраў. 
Andrzej Duda składa wieniec przy budynku dawnego Sowieckiego Trybunału Wojennego, prokuratury i NKWD w Warszawie
Andrzej Duda składa wieniec przy budynku dawnego Sowieckiego Trybunału Wojennego, prokuratury i NKWD w WarszawiePAP/Paweł Supernak

У 80-ую гадавіну ўварвання Чырвонай Арміі на тэрыторыю тагачаснай усходняй Польшчы Анджэй Дуда ўсклаў вянок ля Помніка невядомым жаўнерам польскай падпольнай дзяржавы, замардаваных НКВД у 1944-45 гадах.

Памятная табліца знаходзіцца на будынку былога Савецкага ваеннага трыбунала, пракуратуры і НКВД у Варшаве. Знаходзячыся там, прэзідэнт Анджэй Дуда адзначыў, што трагічныя падзеі 17 верасня 1939 года былі лагічным працягам 1 верасня 1939 года.

-80 гадоў таму быў здзейснены чацвёрты падзел Рэчы Паспалітай. Гітлераўскай Нямеччына, на падставе патаемнага пратаколу пакта Молатава-Рыбентропа, разам з савецкай Расіяй напала на Польшчу. Нашая краіна была раздаўленая гэтымі двума таталітарнымі імперыямі.

Прэзідэнт Дуда нагадаў, што адным з наступстваў савецкай агрэсіі супраць Польшчы ў 1939 годзе стала Катынскае злачынства. Вясной 1940 года  войскі НКВД расстралялі амаль 22 тысячы польскіх афіцэраў. Улады СССР на працягу амаль 50 гадоў пераконвалі сусветную грамадскасць у тым, што гэтае злачынства здзейсніў ІІІ Райх.

IAR/эж