Беларуская Служба

Польшча можа ўвесці падатак на нездаровае харчаванне, які называюць «цукровым падаткам»

18.09.2019 08:01
У мінулым годзе спажыванне цукру на душу насельніцтва ў Польшчы склала 51 кг: цягам чатырох гадоў яго спажыццё павялічылася на 25%.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/Nitikorn Poonsiri

Польшча можа ўвесці падатак на нездаровае харчаванне, які ў польскіх СМІ называюць «цукровым падаткам». У мінулым годзе спажыванне цукру на душу насельніцтва ў Польшчы склала 51 кг. Цягам чатырох гадоў яго спажыццё павялічылася на 25%. І маецца на ўвазе не толькі цукар, якім салодзім гарбату альбо які знаходзіцца ў кандытарскіх вырабах: цукар трапляе ў многія прадукты харчавання на рынку.

Цукар – вялікае зло, бо прычыняецца да праблем са здароўем. Так, паводле спецыялістаў, да 2025 года ў краіне на 940 тыс. чалавек павялічыцца колькасць людзей, хворых цукровым дыябетам, на 350 тыс. людзей з гіпертаніяй і на 146 тыс. асоб, у якіх праблемы з апорна-рухальным апаратам з-за залішняй вагі. Цягам бліжэйшых шасці гадоў на лячэнне хвароб, звязаных з празмерным спажываннем цукру, дзяржава выдаткуе больш амаль на 250 млн еўра. Так званы «цукровы падатак» прынамсі часткова павінен кампенсаваць страты, панесеныя на ліквідацыю шкодаў, нанесеных спажываннем цукру.

вс